Яны нарадзіліся ў Кобрыне. [Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч] // Кобрын: мінулае і сучаснае. – Брэст, 2020. — С. 20 : фат.
Яны нарадзіліся ў Кобрыне

5 лістапада 1919 года ў горадзе Кобрыне нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1919-2001), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін горада Кобрына.
22 жніўня 1944 г. супрацьтанкавая батарэя, якой камандаваў капітан Кірмановіч, каля сяла Букайшы на тэрыторыі Латвіі ў ходзе бою знішчыла 6 варожых танкаў, 2 САУ вялікую колькасць жывой сілы праціўніка. За гэты бой капітан Уладзімір Кірмановіч Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.